Зінаіда Бандарэнка: «Веру — мы не згубім тое, што маем»

Народная артыстка Беларусі, сябра Нацкаму АГП Зінаіда Бандарэнка ўзгадвае падзеі 25 жніўня 1991 года.



410c9434c4dba55fe75434212a73bf09_l.jpg

У той дзень на нечарговай сесіі Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону.

«Салідарнасць» папрасіла народную артыстку Беларусі Зінаіду Банадарэнка прыгадаць, чым запомніліся ёй гэты дзень.

— У тыя дні я не ўсведамляла значнасць тых падзей так ясна, як цяпер. Я тады сама яшчэ ва ўсім разбіралася. Гэта быў злом эпохаў. Добра памятаю тое пачуццё чакання зменаў. І гонару за тое, што мы атрымалі Незалежнасць.

Народная артыстка праводзіць паралелі паміж жніўнем 1991-га і нашымі днямі.

— Сёння, праз дзесяцігоддзі, сэрца баліць за тое, што адбываецца ў свеце. Падзеі вакол Украіны непакояць — ці здолеем утрымаць тое, што здабылі ў 1991-м? Вось неяк так, па-беларуску, хочацца верыць, што ўсё будзе добра. І хоць ёсць трывога, я веру, што мы не згубім тое, што маем.

Каб выстаяць, мы мусім аб’яднацца. Магчыма, трэба дараваць адзін аднаму старыя крыўды.