З'явіліся паштоўкі ў гонар 500-годдзя Перамогі пад Оршай

На сядзібе БНФ (Мінск, Чарнышэўскага, 3а) з'явіўся новы наклад паштовак да Дня беларускай вайсковай славы, што будзе адзначацца 8 верасня.



pastouki_vorsa.jpg

Калі жадаеце падтрымаць гэтай паштоўкай аднаго з пачынальнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў ды стваральнікаў сучаснай традыцыі святкавання 8 верасня Міколу Статкевіча, а таксама дэсантніка Эдуарда Лобава, паведамляе акаўнт Партыі БНФ у Facebook.
Павіншаваць палітвязняў, можна напісаўшы на наступныя адрасы:
Эдуард Лобаў, 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, папраўчая калонія №22.
Мікола Статкевіч, 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма №4.
nn.by