Зрабі фота і дапамажы людзям!

Мінскі клубны дом «Адкрытая душа» запускае флэшмоб #цяльняшка ў сацыяльных сетках Вконтакте, Facebook, Instagram

onxdhyrvggo_1.jpg

Удзелам у флэшмобе вы падтрымліваеце сацыяльна значны праект. ДАПАМАГЧЫ


Для ўдзелу ў флэшмобе #цяльняшка трэба:

1. Размясціць на сваёй старонцы любыя фатаграфіі, дзе вы ў цяльняшцы або ў падобнай да яе адзежы (фота ў паласатых шкарпэтках таксама падыдзе).

2. Дадаць да фота хэштэг  #цяльняшка #ОткрытаядушаКД і спасылку http://opensoul.by/2019/06/05/tsyalnyashka

А калі ў вас няма патрэбнага фота і няма магчымасці яго зрабіць, вы можаце размясціць лагатып флэшмобу або, да прыкладу, льва Баніфацыя, або проста падзяліцца інфармацыяй пра флэшмоб.

Удзельнічаць можа любы карыстальнік сацыяльных сетак незалежна ад краіны пражывання.

Чаму #Цяльняшка?

У маракоў існуе павер'е, паводле якога, той, хто надзеў цяльняшку, здаецца духам мора. Такім жа нежывым часта адчувае сябе чалавек, які пакінуў сцены псіхіятрычнага стацыянара.

Дапамогай такім людзям займаецца Мінскі Клубны дом «Адкрытая душа». Тут кожны, хто звярнуўся, на дабрачыннай аснове атрымлівае псіхалагічную, юрыдычную, духоўную падтрымку, спраўляецца з адзінотай і вучыцца зноўку жыць у нашым «нармальным» свеце, так бясконца падобным на бушуючы акіян.

Каментары ўдзельнікаў флэшмобу #цяльняшка:

Сяргей Башлыкевіч, музыкант, саліст гурта «Лейбонік»:

«Інклюзіўнасць — вельмі важная тэма, якой да гэтага часу надаецца вельмі мала ўвагі ў нашай краіне. Мне давялося спяваць свае песні ў Мінскім Клубным доме «Адкрытая душа» — і зараз я лічу, безумоўна, вартым выказаць падтрымку і супрацоўнікам клубнага дому, і яго пастаянным наведвальнікам. Галава ва ўсіх працуе па-свойму, але вельмі важна адчуваць побач падтрымку блізкіх і бачыць паразуменне ў вачах суразмоўцы».

Паэтка, аўтар трох зборнікаў паэзіі і неверагодная жанчына — Наста Кудасава:

«Мы жывём у даволi хуткасным свеце, дзе так лёгка застацца сам-насам са сваёй бядой. Усе мы розныя, у кожнага з нас могуць здарацца праблемы са здароўем, кожны носіць у сабе свой боль. Часам мы нават не здагадваемся, што побач з намi жывуць людзi, якiм неабходная падтрымка. Клубны дом «Открытая душа» дапамагае людзям з псixiчнымi захворваннямi не заставацца самотнымi. Я з задавальненнем далучаюся да флэшмобу ў падтрымку клубнага дома, бо лiчу, што любы чалавек мае права жыць годна i быць шчаслiвым».

Што такое Клубны дом «Адкрытая душа»?

Клубны дом — гэта незвычайны цэнтр рэабілітацыі для людзей, якія прайшлі лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Клубны дом — гэта незалежная прастора, дзе кожны, хто звярнуўся па дапамогу, можа не толькі правесці час у коле людзей з падобнымі праблемамі, але і атрымаць падтрымку ў складаных сітуацыях, звязаных з хваробай, юрыдычную кансультацыю, дапамогу ў пытанні працаўладкавання. У клубным доме арганізаваны адукацыйныя праграмы, якія ўключаюць творчыя майстар-класы, курсы па інтарэсах удзельнікаў, створана група падтрымкі для сваякоў.





Сёння Клубны дом «Адкрытая душа» існуе толькі дзякуючы неабыякавым людзям. Падтрымаць праект лёгка, праз платформу «Імёны», перайшоўшы па спасылцы ДАПАМАГЧЫ

З павагай, Мінскі Клубны дом "Адкрытая душа". Здароўя вам, і яркі каляровыя палоскі!