Журналістка Яніна Мельнікава не выйшла на волю пасля допыту

Рэдактарка «Зялёнага партал» Яніна Мельнікава, у якой сёння раніцай прайшоў ператрус, не выйшла на волю пасля допыту, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на ТГ-канал БАЖ.
Яніна Мельнікава

Яніна Мельнікава


Рэдактарка «Зялёнага партала» Яніна Мельнікава, у якой сёння раніцай прайшоў ператрус, не выйшла на волю пасля допыту.

Верагодна, Мельнікаву затрымалі на 72 гадзіны, але дакладнай інфармацыі няма.

Зранку 3 верасня Мельнікава паспела паведаміць у сацсетках, што па яе прыйшлі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сілавікі выбілі дзверы ў яе кватэру. Пасля ператрусу журналістку забралі на допыт.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: