Арт-інсталяцыя з нагоды перапахавання Каліноўскага з'явілася ў Гродна (фота)

Група мастакоў пры падтрымцы «Цэнтра гарадскога жыцця» зрабіла ў адным з двароў старога гораду шыкоўную арт-інсталяцыю: з партрэтам Каліноўскага, ягонымі цытатамі ды Пагоняй.

71640337_2440184792892350_4354778460808282112_n_logo.jpg


Ідэя належыла Ірыне Варкулевіч, якая вядзе праект “Галерэі, якіх няма”. Яе падтрымаў мастак-манументаліст Сяргей Грыневіч ды каліграф Віктар Ярашэвіч. “Цэнтр гарадскога жыцця”, у сваю чаргу, забяспечыў каманду матэрыяламі, а таксама дапамог з лагістыкай.

sjarhej_hrynevicz_logo.jpg

Сяргей Грыневіч
“Гэта інсталяцыя ў падтрымку “Дзён Каліноўскага” і адчасна арт-праект, каб горад жыў у мастацкім плане, — тлумачыць спадарыня Ірына. — Ідэя мая, але можна сказаць, што яна лунала ў паветры. Ну, і яшчэ гэта акт патрыятызму, як мне здаецца. Каліноўскі змагаўся “за нашу і вашу свабоду”. Мастацтва — гэта ж найперш свабода. Таму, бачыце, усе фактары сыйшліся”.

73060814_375647829987213_4823730014119788544_n_logo.jpg


Прадстаўнікі “Цэнтра гарадскога жыцця” кажуць, што не арыентаваліся на нейкія прыклады, а фармат дворыку, дзе “Цэнтр” і знаходзіцца, падказаў аптымальную форму. Інсталяцыя з’яўляецца часовай, але як доўга правісіць, аўтары не ўдакладняюць.


Фота аўтара