Крыж Еўфрасінні Полацкай перанесены з Шаркаўшчыны ў Глыбокае

Паломніцтва Крыжа Еўфрасінні Полацкай па раённых цэнтрах, якія знаходзяцца на тэрыторыі праваслаўнай Полацкай епархіі, працягнулася 14 чэрвеня набажэнствам падзякі, якое на світанку было адслужанае ў шаркаўшчынскім храме Успення Найсвяцейшай Багародзіцы іерэем Васілём Страхой.



sharkovschina_280x187.jpg

Па заканчэнні набажэнства пры вялікім pборы прыхаджанаў крыжаходцы вынеслі святыню з храма і накіраваліся ў царкву абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» г. п. Шаркаўшчына, дзе адбылася Боская літургія, узначаленая благачынным Шаркаўшчынскай акругі пратаіерэем Пятром Бараноўскім. Падчас богаслужбы, якая доўжылася да гадзіны дня, Крыж быў таксама даступны для пакланення. Па заканчэнні службы хросны ход са святыняй рушыў на выхад з горада, зрабіўшы прыпынак ля нядаўна адкрытага помніка святому дагаджальніку Канстанціну Жданаву, новапакутніку ХХ стагоддзя, які пры жыцці пабудаваў храм у Шаркаўшчыне, паведамляе eparhia992.by.

Аўтатранспартам Крыж быў дастаўлены ў Глыбокае, дзе ў 14. 50 у Беразвечскага Міхайлаўскага жаночага манастыра святыню сустрэлі святары Глыбоцкага благачыння, ігумення манастыра матухна Анфіса з сёстрамі, прыхаджане. Адбылося асвячэнне Крыжам манастыра і будучага Міхайлаўскага храма, пасля чаго працэсія накіравалася ў сабор Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, па дарозе да хроснага ходу далучаліся гараджане.

Знаходжанне святыні ў саборы пачалося з набажэнства падязкі, якое здзейсніў благачынны Глыбоцкац акругі пратаіерэй Міхаіл Ізаітка. Святыня знаходзілася ў саборы да 23.00 і была даступная для пакланення вернікаў падчас вячэрняй богаслужбы і набажэнстваў з акафістамі.

krynica.info