Лідар «Старога Ольсы» запісаў ва Украіне сольны альбом

Зборнік Змітра Сасноўскага атрымаў назву «Айчына і каханне», піша budzma.by.

80835f8bfae9e34eec12eaac839bcaad.jpg

Альбом атрымаўся «бардаўскім». Чаму так выйшла аўтар адказаў у фэйсбуку: «Не захапіў ва Украіну, калі бег, дуду. Гітару знайшоў тут».
Нагадаем, што ў лістападзе мінулага году Зміцер быў вымушаны эвакуявацца ва Украіну ад пераследу сілавікоў. Да гэтага яго затрымалі ў Клецку за ўдзел у ланцугу памяці. Пасля трох содняў у пастарунку і штрафу Зміцер пакінуў краіну.
Зміцер Сасноўскі — музыка, гісторык. Папулярызатар сярэднявечнай музыкі. Нарадзіўся ў Гомелі.
У маладосці Зміцер паехаў у Латвію, дзе працаваў памагатым на цяжкіх працах у майстра старых інструментаў, адно каб навучыцца граць на гуслях.
У 1999 годзе заснаваў гурт «Стары Ольса». Разам з гуртом Зміцер займаецца рэканструкцыяй даўніх інструментаў, а таксама выконвае старажытныя мелодыі — з сусветнага музыказбору і спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар кнігі «Гісторыя беларускай музычнай культуры ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя», фактычна першага падручніка па гісторыі нацыянальнай музыкі.
Паслухаць альбом можна тут.