Лявон Вольскі выпусціў відэа на песню PALON да гадавіны 9 жніўня

Музыка размясціў відэа ў Фэйсбуку.

«На гадавіну падзеяў, што адбыліся ў Беларусі ў жніўні 2020 году, мы прэзэнтуем гэты кліп на ўжо вядомую песьню “Палон”.
У кліпе ўзялі ўдзел палітзьняволеныя, іхнія блізкія, а таксама музыкі, акторы, мастакі - людзі, якім асабліва адгукаюцца словы гэтай песьні.
Дзякуй усім, хто спрычыніўся да праекту! Жыве Беларусь!», — напісаў Вольскі.