Мірскі замак набыў унікальную калекцыю партрэтаў князёў Радзівілаў

Аб гэтым паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» Анаіт Арзуманян.

214457_05.jpg


Паводле слоў спецыяліста, замкавы комплекс «Мір» заключыў сенсацыйную здзелку па набыцці калекцыі партрэтаў князёў Радзівілаў.
«Сцены Партрэтнай залы Мірскага замка цяпер упрыгожаны арыгінальнымі партрэтамі, якія музей набыў у князя Канстанціна Гогенлоэ-Шылінгсфюрста, які жыве ў Германіі. Упершыню гэту калекцыю беларусы ўбачылі ў маі 2014 года на выстаўцы. На працягу 17 месяцаў дырэктарат музея вёў перагаворы з уласнікам партрэтаў князем Канстанцінам. І вось нарэшце Міністэрства культуры Германіі дало дазвол на перамяшчэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей», — распавяла Анаіт Арзуманян.
Калекцыя налічвае 15 партрэтаў XIX стагоддзя і тры — XVIII стагоддзя. Сярод 18 жывапісных работ два роставыя партрэты, на якіх адлюстраваны князь Міхаіл Казімір Рыбанька і Ганна Людвіка — яго другая жонка. Тое, што партрэты маюць непасрэднае дачыненне да ўладальнікаў Мірскага замка, павышае каштоўнасць гэтай калекцыі.
У Партрэтнай зали прадстаўлена толькі частка калекцыі — 12 работ. Астатнія захоўваюцца ў запасніках музея. Некаторыя партрэты маюць патрэбу ў рэстаўрацыі. Цяпер супрацоўнікі музея чакаюць кансультацый спецыялістаў з рэстаўрацыйнага цэнтра імя Гудзінаса, які знаходзіцца ў Літве, і пасля гэтага будзе прынята праграма іх рэстаўрацыі.
Паводле zviazda.by