Народныя амбасады распрацавалі інструмент для транслітарацыі беларускіх імёнаў на замежныя мовы

Сярод моваў, на якія можна транслітараваць беларускія імёны, стваральнікі пералічваюць англійскую, іспанскую, італьянскую, нямецкую, партугальскую, польскую і французскую.

708e59461e58738e80e3a421d8a41ea9.png


Сярод карыснага ёсць прыемная фіча — яна дазваляе перакласці тэкст з кірыліцы ў лацінку.
Інструмент распрацаваны ў першую чаргу для дапамогі журналістам, дыпламатам і акадэмічнай супольнасці ў транслітарацыі беларускіх імёнаў і мае на мэце папулярызацыю выкарыстання транслітарацыі беларускіх імёнаў менавіта з беларускай мовы ў журналісцкіх, навуковых і публіцыстычных тэкстах.
Паспрабаваць можна тут.
budzma.by