«Сэрца тлее, сэрца грэе» (Відэа)

Студэнтцы БДУ, актывістцы ЗБС, Ксеніі Сырамалот падоўжылі тэрмін зняволення да 22 красавіка. У знак салідарнасці яе сябры прачыталі верш Ксеніі «Сэрца тлее, сэрца грэе...».


«Прайшло вось ужо 138 дзён, як нашы сябры і сяброўкі, такія ж маладыя студэнты і студэнткі, былі выкрадзены ў рамках крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ. Больш за 4 месяцы іх трымаюць у невядомасці, водзяць на допыты і вылучаюць неймаверныя абвінавачанні».