Сённяшні канцэрт Змітра Вайцюшкевіча канчаткова адменены

Канцэрт выканаўцы Змітра Вайцюшкевіча, які меўся сёння прайсці ў мінскім клубе «Піраты», не адбудзецца.



wajciuszkiewicz.jpg

 Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку арганізатар канцэрта Сяргей Будкін.
«Мы змагаліся да апошняга, — напісаў ён. — За Вайцюшкевіча, бо Дзімава творчасць вартая таго, каб за яе змагацца. За сябе, бо нельга вось так узяць нас і пераступіць, адкінуць, праігнараваць. За Вас — тых, хто паверыў, што канцэрт мы зробім найлепшым чынам і загадзя набыў квіткі (столікі разышліся за першыя два дні продажу, за два тыдні да пачатку было прадзена 60% танцпляцу).
Дзякуючы нашым сябрам з Tut.by мы выходзім з гэтай сітуацыі прыгожа — робім творчую сустрэчу і аўтограф-сесію ў галерэі Tut.by 8 лютага.
Просім паставіцца з разуменнем — пляцоўка можа прыняць толькі тых, хто ўжо набыў квіткі на канцэрт, які нам сарвалі ў «Піратах». На вечарыне можна вярнуць грошы за квіток альбо ахвяраваць гэтую ўжо сплачаную суму на карысць музыкаў і кампенсацыю стратаў на арганізацыю канцэрту». 
Акром таго, мы падалі новую заяву на права правядзення канцэрту Вайцюшкевіча ў бліжэйшы час у адным з мінскіх клубаў. Дзякуй за разуменьне і падтрымку напісаў», — Сяргей Будкін.
nn.by