Тарасаў: Крыж Еўфрасінні Полацкай жывы і знаходзіцца ў Расіі

Крыж Еўфрасінні Полацкай — гэта сімвал нашай незалежнасці. Крыж — гэта сімвал нашай дзяржаўнасці. Крыж — гэта сімвал нашай духоўнасці. І таму крыж павінен быць на Беларусі!



sustrecha_tarasau_7.jpg

Пра культуру старажытнай Беларусі ХI-ХІІІ стагоддзў гаварылі ў Глыбокім. З такой прэзентацыяй выступіў гісторык і археолаг з Мінску Сяргей Тарасаў.

Значную ўвагу Сяргей Тарасаў надзяліў гісторыі Полаччыны, распавёў пра пабудову Сафійскага сабора, археалагічныя артэфакты, крыж Еўфрасінні Полацкай ды іншае.

На яго думку, цяпер крыж знаходзіцца ў руках Рускай Праваслаўнай Царквы.

Як кажа Сяргей Тарасаў, ён спадзяецца на тое, што крыж вернецца на Беларусь, бо гэта найвялікшая святыня для беларусаў усіх канфесій.

— Такія рэчы, як крыж Еўфрасінні Полацкай, такія святыні, яны не прападаюць па вызначэнні. Яны не маюць каштоўнасці, калі іх разабраць па кавалках, па каменьчыках. Таму гэты крыж ёсць. Ён жывы, я ў гэтым упэўнены. І ён знаходзіцца, канешне ж, у Расіі.

Найверагоднейшае месца яго знаходжання — гэта Троіца-Сергіеўскі Пасад у Падмаскоўі. Гэта адпаведна манастыр і асабістая рызніца Маскоўскага патрыярха.

Крыж — гэта сімвал нашай незалежнасці. Крыж — гэта сімвал нашай дзяржаўнасці. Крыж — гэта сімвал нашай духоўнасці. І таму крыж павінен быць на Беларусі!

Паводле Сяргея Тарасава, апошнім часам у Полацку ніякіх буйных артэфактаў не знаходзяць. Але яго вучань Дзяніс Дук разам з калегамі падчас археалагічнай экспедыцыі знайшоў рэшткі пажарышча.

Потым зрабілі радыёвугляродны аналіз вугалю і высветлілі, што гэтае пажарышча датуецца 840-мі гадамі. А як вядома, першы раз у летапісе Полацак узгадваецца ў 862 годзе.

 

www.racyja.com