Беларусь адмовілася плаціць прэміі нафтавым кампаніям РФ і адправіла прапановы аб закупцы нафты ў іншыя краіны

У Беларусі лічаць эканамічна немэтазгодным плаціць расейскім нафтавым кампаніям прэміі ў ранейшых аб'ёмах.

02cod.jpg

Адпаведная заява была зроблена 14 студзеня Першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Дзмітрыем Крутым па выніках нарады ў прэзідэнта.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Па словах віцэ-прэм'ера, якіх-небудзь новых нюансаў перамоваў з Расіяй па пастаўках нафты на дадзены момант няма.
Ён распавёў, што беларускі бок па-ранейшаму прытрымліваецца пазіцыі, што ва ўмовах падатковага манеўру і штогадовага падаражэння нафты для Беларусі з-за зніжэння мытнай пошліны плаціць прэміі расейскім нафтавым кампаніям у памеры, пра які дамовіліся ў 2011 годзе, немэтазгодна.
Ён удакладніў, што расійскі бок «пакуль не хоча рухацца па памеры гэтай прэміі». Насустрач у гэтым пытанні пайшла толькі кампанія «Слаўнафта» Міхаіла Гуцарыева.
Ідзе перамоўны працэс, мы разаслалі ўсім свае прапановы, — распавёў віцэ-прэм'ер.
Ён адзначыў, што «адмахнуцца» ад беларускага рынку будзе «вельмі складана», таму што Беларусь — адзін з буйных спажыўцоў расійскай нафты, займае каля 10% расійскага экспарту.
Круты растлумачыў, што перамовы будуць працягнутыя, і выказаў надзею, што бакі змогуць знайсці рашэнне.
Віцэ-прэм'ер таксама паведаміў, што ў цяперашні час урад Беларусі працягвае вывучаць альтэрнатыўныя варыянты паставак нафты, былі разасланыя адпаведныя прапановы.
Ва ўсе магчымыя краіны: Польшча, Украіна, краіны Балтыі, Азербайджан, Казахстан, — канкрэтызаваў Круты.
Паводле яго слоў, камерцыйныя службы беларускіх заводаў і Беларускай нафтавай кампаніі практычна ў штодзённым рэжыме знаходзяцца на перамовах.
Паводле belnovosti.by