Беларусь не падтрымала рэзалюцыю па парушэнні правоў чалавека ў Крыме

Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю Украіны па парушэнні правоў чалавека ў Крыме, паведамляе прэс-служба Амбасады ЗША ва Украіне.

20171219203604.jpg

За прыняцце дакумента прагаласавала 65 краін, супраць — 27, большасць краін — 70 — устрымалася.
«Дакумент пацвярджае недапушчальнасць захопу тэрыторыі АР Крым сілай, асуджае Расію за палітычна матываваныя пераследы грамадзян Украіны і ўтрымлівае заклік да расійскіх уладаў вызваліць украінцаў, якіх незаконна ўтрымлівае расійскі бок», — гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе Пасольства выказалі падзяку ўраду ЗША і шэрагу краін за падтрымку і дапамогу ў прасоўванні гэтага важнага рашэння.
«Удзячныя за пазіцыю краін — зоны адказнасці Пасольства Украіны ў ЗША і краін, у якія Пасольства звярталася за падтрымкай — Барбадос, Бутан, Гаяна, Рэспубліка Маршалавы Астравы, Мікранезія, Саламонавы Астравы, Тувалу і Вануату», — адзначылі ў Пасольстве.
У пераліку краін, якія не галасавалі за прыняцце рэзалюцыі, адзначаны: Арменія, Беларусь, Балівія, Бурундзі, Камбоджа, Чад, Кітай, Каморскія выспы, Куба, КНДР, Эрытрэя, Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, М'янма, Нікарагуа, РФ, Сербія, ПАР, Судан, Сірыя, Таджыкістан, Уганда, Узбекістан, Венесуэла і Зімбабвэ.
interfax.by