Беларусь закрыла Генконсульства ў Нью-Ёрку

Беларусь закрыла Генеральнае консульства ў Нью-Ёрку. Гэта вынікае з пастановы Саўміна №590 ад 18 кастрычніка.

usa_1777986_1920.jpg


Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з дня апублікавання. Пастановай прадпісваецца закрыць консульства да 20 кастрычніка, паведамляе REFORM.by.

Раней паведамлялася, што консульства спыні сваю працу на патрабаванне амерыканскага боку з 21 кастрычніка.

Беларусы, якія жывуць на тэрыторыі консульскай акругі Генеральнага консульства (уключаючы Канаду), пасля закрыцця Генеральнага консульства змогуць звяртацца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША.

Грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на пастаянным консульскім уліку, з 1 лістапада перавядуць на пастаянны консульскі ўлік у Пасольства Беларусі ў ЗША.

Нагадаем, раней Беларусь абмежавала колькасць дыпламатаў у амерыканскім дыпламатычным прадстаўніцтве ў Мінску і адклікала агрэман амбасадара Джулі Фішэр.