Бел-чырвона-белыя стужкі да Дня беларускай вайсковай славы!

Партыя БНФ з нагоды 500-годдзя  вялікай перамогі пад Оршай заклікае адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы бел-чырвона-белымі стужкамі.



c_93d81d41b5e3e1262539f4662401ec06.jpg

Стужкі нацыянальных колераў будуць выдатна глядзецца на антэне аўтамабіля, на ровары альбо могуць упрыгожыць адзенне, торбачку ці заплечнік.

Бясплатна стужкі можна ўзяць 8-9 врасня  на сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага,3), якая адчыненая  з 10:00 да 20:00. 

Паводле прэс-службы Партыі БНФ

ssl.gstatic.com__ui_v1_icons_mai_80fa6adcfc3f64d015030e2a410150ff.gif