Чым «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі» ад ЗША пагражае Расіі, калі яна працягне падтрымліваць Лукашэнку

Крэмль ужо які месяц кажа, што палітычны крызіс — гэта ўнутраныя справы Беларусі, а любое ўмяшанне недапушчальнае. Праўда, пад гэтыя ж словы Масква выдае крэдытныя грошы рэжыму, адпраўляе ў Мінск сваіх прапагандыстаў і палохае рэзервам сілавікоў. Да таго ж невядомымі застаюцца дамоўленасці Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы. А што на гэты конт думаюць ЗША? Пра гэта разважае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ў сваім тэлеграм-канале.

Малюнак belrussia.by

Што пра гэта думаюць ЗША?

У «Акце аб дэмакратыі ў Беларусі» пытаннам ўмяшання Расіі надаецца шмат увагі. На думку Кангрэсу ЗША, дзеянні рэжыму Лукашэнкі падрываюць незалежнасць нашай краіны.

ЗША падтрымліваюць суверэнітэт Беларусі. Амерыка заклапочаная магчымым далучэннем краіны да Расіі наўпрост ці праз так званую Саюзную дзяржаву.

Кангрэс ЗША даручыў ураду на працягу 120 дзён падрыхтаваць спецыяльны даклад пра пагрозы незалежнасці Беларусі:

  • аналіз дзеянняў Расіі для ўзмацнення кантролю над Беларуссю;

  • спіс беларускіх прадпрыемстваў, якім пагражае купля расійскімі кампаніямі на нярынкавых умовах на фоне крызісу;

  • перспектывы ўзмацнення расійскага ваеннага прысутнасці;

  • апісанне метадаў расейскай прапаганды і іншага інфармацыйнага ўплыву, накіраванага на дыскрэдытацыю нацыянальных сімвалаў і падрыву беларускай культуры, гісторыі і мовы;

  • спіс грамадзян і дзяржустаноў Расеі, якія былі ўцягнутыя ў рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў і незалежных СМІ Беларусі.

Чым умяшанне ў справы Беларусі можа пагражаць Расіі?

1) Блакаваннем актываў, якія знаходзяцца пад кантролем ЗША і належаць службовым асобам так званай Саюзнай дзяржавы або іншым асобам, якія датычныя да фальсіфікацыяў, рэпрэсій падчас і пасля выбараў у Беларусі.

2) Візавымі абмежаваннямі супраць службовых асоб так званай Саюзнай дзяржавы (незалежна ад іх грамадзянства) і грамадзян Расіі, якія актыўна ўдзельнічалі ў парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіях.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: