Караева і Качанаву адправілі супакойваць народ. Выйшла крыва.

Сёння ўвечары з заявамі па беларускім тэлебачанні выступілі два высокія чыноўнікі — кіраўнік МУС Юры Караеў і кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

Юры Караеў. Здымак tut.by

Юры Караеў. Здымак tut.by


Юры Караеў выбачыўся за траўмы выпадковых людзей, якія «патрапілі пад раздачу». Відаць, людзей, якія свядома выйшлі з мірным пратэстам, растрэльваць і закідваць гранатамі можна. Таксама міністр выказаўся за права журналістаў асвятляць масавыя пратэсты, але папракнуў тым, што яны самі лезуць у пекла.
Наталля Качанава паспрабавала супакоіць пратэстоўцаў тым, што будзе наведзена справядлівасць: «Прэзідэнт пачуў меркаванне працоўных калектываў і даручыў разабрацца па ўсіх фактах затрыманняў, якія адбыліся ў апошнія дні, і цяпер ідзе інтэнсіўная праца ў гэтым кірунку. Ужо на вечар сённяшняга дня адпушчаныя больш за тысячу чалавек пад абавязацельствы няўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, а непаўналетнія перададзены пад распіскі бацькам». Відавочна, сённяшнія забастоўкі далі плён. Тым не менш, сам кіраўнік дзяржавы публічна не выказаўся—некаторыя лічаць гэта сведчаннем, што ён адсутнічае ў дзяржаве.