Максім Кац: «Кожная масавая акцыя — гэта чарговы ўдар па расхістаных нервах элітаў»

Расійскі палітык і Youtube-блогер у сваім чарговым разборы сітуацыі ў Беларусі выказаў думку, што ўлада ў любой краіне павінна трымацца на грамадскім кансэнсусе:

a7825d490f1a6b669c4a2883812ffc3c.jpg


— Трамп у ЗША набраў менш галасоў, чым Клінтан. Але тым не менш, усе пагадзіліся, што ён прэзідэнт, так як грамадства прымае існуючую працэдуру выбараў. Менавіта таму Трамп-легітымны прэзідэнт і ніякіх пытанняў ні ў каго няма, хай ён нават камусьці не падабаецца.

А вось у Беларусі ўлада доўгія гады трымалася не на сумленнай працэдуры:

— Улада Лукашэнкі трымалася на адчуванні, што яго падтрымлівае большасць беларусаў. Менавіта гэта давала яму мандат на кіраванне краінай. Хай ён жульнічаў, дамалёўваў сабе працэнт, але большасць усё роўна было за яго.

І гэта было кансэнсусам. На гэтай падставе ён мог аддаваць загады арміі і міліцыі... але гэтым летам усё змянілася — Лукашэнка прайграў выбары, і ўсім стала зразумела, што больш мандата кіраваць краінай у яго няма.

Разам з тым у яго засталіся рычагі кіравання, якія працуюць па інэрцыі. Ён можа кагосьці звольніць або пасадзіць, засталіся рычагі кіравання бюджэтам і фінансамі.

Гэта азначае, сітуацыя ў стане: быццам бы па факце ўлада ёсць, але ўсе разумеюць, што быць яе не павінна. Эліты ў Беларусі цяпер сядзяць і варожаць — зваліцца Лукашэнка ці не.

Максім Кац лічыць, што ў гэтай сітуацыі выконваць загады стала складаней нават сілавікам.

— Раней было проста: арыштаваў — атрымаў ордэн. А цяпер узнікаюць сумневы: а раптам суды не паслухаюцца? Раптам знойдзецца суддзя, якія не паслухаецца вертыкаль? А раптам вайскоўцы не паслухаюцца? Раптам заўтра апынецца, што Лукашэнка прайграў, а ты ўчора пабіў жанчын?

Гэта тое, што адбываецца ў галовах у элітаў цяпер. І адзіная думка Лукашэнкі: як супакоіць эліты. А для гэтага трэба прыбраць людзей з вуліц. Як заўгодна — дэмаралізаваць, напалохаць, абы толькі яны перасталі гэтымі сцягамі размахваць.

Кожная масавая акцыя — гэта чарговы ўдар па расхістаных нервах элітаў. І яшчэ адзін штуршок іх да развагаў, – лічыць Максім Кац.

Паводле gazetaby.com