Міністр фінансаў Нямеччыны: «Лукашэнка страціў усялякую легітымнасць»

Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай размясціў кароткую справаздачу з сустрэчы лідаркі беларускай апазіцыі і віцэ-канцлера, міністра-фінансаў Нямеччыны Олафа Шольца.

photo_2020_10_07_11_01_39.jpg


Віцэ-канцлер выказаў сваю павагу Святлане і беларускаму народу, які яна прадстаўляе: «Святлана Ціханоўскі — адважны змагар за дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі. Яна ўносіць важны ўклад у дэмакратычныя перамены ў сваёй краіне. Цяжкае становішча пратэстуючых гняце».
«Еўрапейскі саюз на баку ўсіх тых, хто хоча спыніць гвалт у Беларусі, змагаецца за вызваленне палітычных зняволеных і справядлівыя выбары. Аляксандр Лукашэнка страціў усякую легітымнасьць », — дапоўніў Олаф Шольц.