Польшча: Люблінскі трохкутнік павінен быў быць квадратам з Беларуссю

Люблінскі трохкутнік першапачаткова планаваўся як палітычная платформа чатырох краін — Польшчы, Украіны, Літвы і Беларусі. І першапачаткова Беларусь была зацікаўленая ва ўдзеле ў палітычным аб'яднанні з суседзямі, але потым адмовілася.

630_360_1599815528_673.jpg

Яшчэ вясной стварэнне палітычнай платформы Польшчы, Украіны і Літвы ўключала ўдзел Беларусі. Пра гэта ў пятніцу, 11 верасня, заявіў дырэктар Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Ян Хофмакл, паведамляе Укрінформ.

"Я адкрыю невялікую таямніцу: трохкутнік яшчэ ў траўні павінен быў быць квадратам, калі мы пачыналі перамовы з нашымі партнёрамі", — сказаў Хофмакл.

Паводле яго слоў, удзел Беларусі ў саюзе азначаў б намер выбудоўваць адносіны з Захадам.

"У такім выпадку і сама Беларусь прызнала б, што яе пазіцыя на міжнароднай арэне будзе залежаць ад характару выбудоўвання стасункаў з Захадам", — сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, на пачатковым этапе Мінск быў зацікаўлены ў гэтым палітычным праекце, але пасля змяніў меркаванне.

Нагадаем, Люблінскі трохкутнік быў заснаваны 28 чэрвеня кіраўнікамі МЗС Украіны, Польшчы і Літвы.

Паводле www.ukrinform.uakorrespondent.net