Распачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

Сёння ў Беларусі пачаўся этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

0_5e5bd_3654cede_orig.jpg


У Беларусі 2 жніўня пачаўся этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах. Рэгістрацыя працягнецца да 11 жніўня ўключна.
Напярэдадні завяршыўся этап вылучэння кандыдатаў. Выніковыя дадзеныя Цэнтрвыбаркам пакуль не апублікаваў.
Па стане на 29 ліпеня ў акруговыя выбаркамы па краіне паступіла 452 камплекты дакументаў аб вылучэнні, на 110 выбарчых участках кандыдатамі вылучана 359 чалавек. Большасць з іх (274) вылучана адным суб'ектам: грамадзянамі шляхам збору подпісаў (40), працоўнымі калектывамі (23), палітычнымі партыямі (211). Двума суб'ектамі вылучана 77 чалавек, трыма — 8.
Усяго грамадзянамі шляхам збору подпісаў вылучана 124 чалавекі, працоўнымі калектывамі — 98 чалавек, палітычнымі партыямі — 230.
У прыватнасці Беларуская партыя "Зялёныя" вылучыла кандыдатам у дэпутаты аднаго свайго члена, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — 30 чалавек, Беларуская патрыятычная партыя — 9, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 6, Камуністычная партыя Беларусі — 43, Ліберальна-дэмакратычная партыя — 74, Аб'яднаная грамадзянская партыя — 23, Партыя БНФ — 24, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 20.
Наступны этап выбарчай кампаніі — перадвыбарная агітацыя. Яна працягнецца з моманту рэгістрацыі кандыдата па 10 верасня ўключна.
Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня.

БелаПАН