Сяргей Зікрацкі выступіць з дакладам на слуханнях у Хельсінкскай камісіі

Слуханні будуць прысвечаны тэме рэпрэсій у Беларусі, паведамляе канал Святланы Ціханоўскай.

Сяргей Зікрацкі. Фота: БАЖ

Сяргей Зікрацкі. Фота: БАЖ


Хельсінкская камісія — гэта структура ўрада ЗША, якая сочыць за выкананнем Хельсінскіх пагадненняў і прасоўвае правы чалавек і бяспеку ў 57 краінах.

У камісію ўваходзяць чальцы Сената ЗША, Палаты прадстаўнікоў Дзярждэпа, Міністэрства абароны і Міністэрства гандлю ЗША.

Сяргей Зікрацкі — адзін з найлепшых беларускіх адвакатаў. Апошнім часам ён выступаў абаронцам і ў палітычна матываваных справах, у тым ліку ў працэсах над журналістамі.

Менавіта Зікрацкі абараняў журналістку Кацярыну Андрэеву, якой прысудзілі два гады пазбаўлення волі, і партал TUT.by, калі яго пазбаўлялі статусу СМІ.

Зікрацкага выключылі з Калегіі адвакатаў, што не дазволіла яму ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць.

Трансляцыю можна будзе паглядзець онлайн.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: