Сяргей Калякін падаў дакументы ў ЦВК

Разам з ім рэгістраваць ініцыятыўную групу прыйшоў кіраўнік групы Валеры Ухналёў.



20120111_kalyakin_t.jpg

У спісах групы — 1513 чалавек. Пры гэтым Калякін і Ухналёў заявілі, што на некаторых удзельнікаў ініцыятыўнай групы аказваўся ціск, і яны былі вымушаныя адмовіцца ад працы ў групе. Дарэчы, не ўсе чальцы ініцыятыўнай групы з'яўляюцца сябрамі партыі "Справядлівы свет".

Нагадаем, учора спісы сваёй ініцыятыўнай групы ў ЦВК падаў Аляксандр Лукашэнка. Гэта будуць пятыя прэзідэнцкія выбары, у якіх ён прыме ўдзел у выпадку рэгістрацыі групы і яго як кандыдата.