Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Амерыканскага яўрэйскага камітэта

На сустрэчы абмеркавалі патэнцыйную магчымасць рабочага візіту Ціханоўскай ў Ізраіль.

Сэм Клігер і Святлана Ціханоўская

Сэм Клігер і Святлана Ціханоўская

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Амерыканскага яўрэйскага камітэта — найстарэйшай праваабарончай групы, якая займаецца дапамогай яўрэям. Святлана Ціханоўская і Сэм Клігер абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, затрыманні і катаванні, якія закранулі ў тым ліку і грамадзян Ізраіля.
Ціханоўская прапанавала Клігеру заклікаць Ізраіль да больш рашучай пазіцыі наконт дзеянняў рэжыму: «Лукашэнка не раз дэманстраваў непавагу да яўрэяў, але гэта не мае нічога агульнага з выдатнымі адносінамі паміж беларускім і ізраільскім народамі».
Таксама на сустрэчы абмеркавалі патэнцыйную магчымасць рабочага візіту Ціханоўскай ў Ізраіль.