У Расіі запусцілі спрошчанае атрыманне грамадзянства

У Расіі зноў спрасцілі атрыманне грамадзянства для замежнікаў. Цяпер грамадзянам Украіны, Беларусі, Казахстана, Малдовы дастаткова мець сапраўдны від на жыхарства пры падачы заявы на атрыманне расійскага пашпарта. Прычым чалавек не абавязаны адмаўляцца ад ранейшага грамадзянства.



Фота: regnum.ru

Фота: regnum.ru

У Расіі з 24 ліпеня пачала працаваць спрошчаная працэдура атрымання грамадзянства. З гэтага часу грамадзяне краін СНД могуць атрымаць грамадзянства Расіі без адмовы ад ранейшага грамадзянства, паведамляе korrespondent.net.

Цяпер былым савецкім грамадзянам, якія не маюць грамадзянства і пражываюць на тэрыторыі экс-савецкіх рэспублік, да атрымання расійскага пашпарта не абавязкова знаходзіцца ў Расіі на працягу трох гадоў і пацвярджаць наяўнасць законнай крыніцы даходу. Тое ж самае тычыцца замежнікаў, адзін з бацькоў якіх жыве ў Расіі і мае грамадзянства, або калі чалавек пабраўся шлюбам з расіянінам або расіянкай і мае дзяцей.

Грамадзянам Украіны, Беларусі, Казахстана, Малдовы цяпер дастаткова мець дзеючы від на жыхарства пры падачы заявы на атрыманне расійскага пашпарта.

Выпускнікі расійскіх ВНУ могуць разлічваць на новы статус не праз тры, а праз адзін год працы ў краіне.