Ухналёў: За Калякіна ўжо сабрана 20 тысяч подпісаў

Ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна за тыдзень сабрала амаль 20 тыс. подпісаў, паведаміў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Валерый Ухналёў.



e3e6b1d1_e509_4df8_b8bd_6a101088c139_mw1024_s_n.jpg

Строгая справаздачнасць па сабраных подпісах тычыцца членаў партыі, яе структур. Але ў ініцыятыўнай групе ёсць людзі, якія не з'яўляюцца членамі партыі, яны яе прыхільнікі, яны таксама сабралі нейкую колькасць подпісаў. Трэба ўлічваць, што гэта першы тыдзень збору подпісаў, не ўсе адразу яго пачалі, не адразу прыстасаваліся да гэтай працэдуры», — сказаў Ухналёў.

Паводле яго слоў, ініцыятыўная група Калякіна пры зборы подпісаў робіць акцэнт на правядзенні пікетаў. «Праблем пры іх правядзенні пакуль няма, толькі невялікія неўразуменні. У цэлым прыкладаў, што цяпер улада перашкаджае правядзенню пікетаў, у нас няма», — адзначыў палітык.

У ініцыятыўную групу Калякіна ўваходзіць каля 1.450 чалавек.

Паводле: БЕЛАПАН