Улады Бярозы забаранілі правядзенне пікета, прымеркаванага да гадавіны абвяшчэння БНР

Бярозаўскі райвыканкам (Брэсцкая вобласць) забараніў мясцовым актывістам і праваабаронцам правесці 9 сакавіка пікет, прымеркаваны да чарговай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.   



dzen_voli1.jpg

Паводле слоў аднаго з арганізатараў пікета Сяргея Русецкага, у адмове за подпісам намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Яўгена Тарасюка гаворыцца аб тым, што мэта пікета ўтрымлівае экстрэмізм і распальванне міжнацыянальнай варожасці. На думку заяўнікаў пікета, чыноўнікі, мяркуючы па ўсім, палічылі "распальваннем міжнацыянальнай варожасці" пратэст супраць прысутнасці ў Беларусі расійскіх ваенных баз. 
Русецкі нагадаў, што летась улады Бярозы забаранілі правядзенне 25 сакавіка пікета з нагоды Дня Волі. Тады праявай экстрэмізму чыноўнікі палічылі пратэст супраць прысутнасці расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны.
Паводле БелаПАН