Уладзімір Пуцін не прыедзе ў Мінск 14 кастрычніка

14 кастрычніка расійскі прэзідэнт прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе ў Мінску. На форуме будуць разгледжаны актуальныя пытанні дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, піша ТАСС.

znakcom_823891_580x358.jpg

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у чацвер, 14 кастрычніка, прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, прычым — у фармаце відэаканферэнцыі.

«Будуць разгледжаны актуальныя пытанні дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза. У іх ліку — сумеснае супрацьдзеянне распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі і пераадоленне негатыўных наступстваў пандэміі ў сацыяльна-эканамічнай сферы, супрацоўніцтва ў энергетыцы і фарміраванне адзіных рынкаў нафты і газу, узаемадзеянне па праблематыцы змены клімату і абароны навакольнага асяроддзя», — гаворыцца ў паведамленні.

«Чакаецца прыняцце шэрагу рашэнняў, накіраваных на далейшае паглыбленне еўразійскай інтэграцыі», — адзначылі ў Крамлі.

У Мінску 14-15 кастрычніка пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў жніўні адзначаў, што Еўразійская эканамічная камісія да наступнага саміту ЕАЭС выпрацуе прапановы па мерах у адказ на санкцыі з боку трэціх краін.