Віктар Лукашэнка, Ярмошына, Церцель, Балаба і іншыя. Супраць каго Украіна плануе ўвесці санкцыі

Усяго ў «чорным спісе» 52 прозвішчы, паведамляе «Куку».

ukraine_stub_map_renovated.png

Украінскі ўрад прапануе ўвесці санкцыі супраць 52 грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі выбараў і гвалтоўнага падаўлення мірных дэманстрацый.

У «чорны спіс» патрапілі: Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Іван Церцель, Наталля Эйсмант, Юрый Караеў, Генадзь Казакевіч, Дзмітрый Балаба, Іван Кубракоў, Ігар Сяргеенка і іншыя. Увесь пералік тут.

Санкцыі прадугледжваюць забарону ўезду ва Украіну і транзіту праз яе, а таксама блакаванне актываў. Канчатковае рашэнне аб увядзенні абмежаванняў прыме СНБА краіны.