Грынявіцкі, або проста «Коцік»

Галаву Ігната Грынявіцкага змясцілі ў слоік са спіртам і выставілі ў холе пецярбургскай камендатуры паліцыі. Перад ім павінны былі праходзіць усе арыштаваныя, якіх накіроўвалі на допыт.



hnat_hryniavicki.jpg

Сто трыццаць пяць гадоў таму, 1 (13) сакавіка 1881 года ў 15.35 у Зімнім палацы ў Пецярбургу ад атрыманага ранення памёр расійскі імператар Аляксандр ІІ. А праз сем гадзін памёр беларус Ігнат Грынявіцкі, які кінуў бомбу пад ногі цару.

У сваім запавеце, напісаным за некалькі дзён да смерці, Грынявіцкі пазначыў: “Гісторыя паказвае, што раскошнае дрэва волі патрабуе чалавечых ахвяраў”.

Сябры запомнілі Грынявіцкага як невысокага шатэна з кучаравай галавой, высокім ілбом, невялікай расліннасцю на лагодным шырокім твары, які заўважна гаркавіў літару “л”, адрозніваўся сціпласцю, быў мала разгаворлівы, але схільны да гумару.

Грынявіцкі нарадзіўся ў 1856 годзе ў збяднелай шляхецкай сям’і ў фальварку Басін Свіслацкай воласці Бабруйскага ўезда Мінскай губерні. Паспяхова скончыў Беластоцкую рэальную гімназію, дзе за рахманы нораў яго называлі проста “Коцік” — пазней гэтая назва зрабілася падпольнай мянушкай Грынявіцкага (таксама мянушкі Ельнікаў і Міхаіл Іванавіч). У 1875 годзе ён паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут.

Студэнцкая моладзь Імперыі ў гэты час жыла народніцкімі ідэямі руху “Хаджэння ў народ” і вераю ў хуткае наступленне лепшага ладу. Грынявіцкі таксама далучыўся да гэтага руху: вядзе прапаганду сярод працоўных, збірае сродкі для дапамогі арыштаваным таварышам, вырабляе падробныя дакументы, удзельнічае ў працы расейска-польскіх падпольных гурткоў.

Народніцтва распачыналася як мірная ініцыятыва моладзі, да якой уладамі прымяняліся жорсткія рэпрэсіі. Толькі ў 1874 годзе было арыштавана 8000 чалавек па абвінавачванню ў рэвалюцыйнай прапагандзе. Сімвалам разгорнутага Расійскай Імперыяй паліцэйскага тэрора стаў “працэс 193-х” у 1877-1878 гадах. Да гэтага часу многія з арыштаваных знаходзіліся за кратамі ўжо 4 гады. 43 чалавекі памерлі яшчэ да пачатку суда, 12 скончылі жыццё самагубствам ў турме, 38 з’ехалі з глузду з-за доўгага турэмнага адзіноцтва. Нягледзячы на тое, што суд апраўдаў 80 іншых удзельнікаў “працэса 193-х”, па асабістаму загаду імператара Аляксандра ІІ яны былі адпраўленыя ў ссылку.

У адказ, на арэну грамадзянскага супраціву выйшлі арганізаціі, якія не спыняліся перад тэрорам у змаганні з самадзяржаўем. 28 студзеня 1878 года Вера Засуліч страляла ў Пецярбургскага генерал-губернатара Трэпава, а 4 жніўня 1878 года Сяргей Сцяпняк-Краўчынскі закалоў кінжалам шэфа жандармаў Мязенцава.

aljaksandr_ii.jpg

У чэрвені 1879 года рэвалюцыянеры вынеслі смяротны прысуд "цару-вешальніку" Аляксандру ІІ.

Менавіта на хвалі паліцэйскага тэрору, у 1879 годзе? Ігнат Грынявіцкі далучыўся да арганізацыі “Народная воля” і стаў адным з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, праграма якой пазней была надрукавана ў часопісе “Гоман” (1884), дзе было абвешчана права беларускага народа “кіраваць сабою” і распараджацца сваім лёсам”. Ігнат увайшоў таксама ў рэдакцыю падпольнай “Рабочай газеты”.

У адносінах да прадстаўнікоў польскіх арганізацый, якія спрабавалі завербаваць Грынявіцкага ў свае шэрагі, Ігнат адказваў, што ён літвін, а не паляк. Аб этнічнасці Грынявіцкага расеец Л.А. Ціхаміраў, знаходзячыся ў эміграцыі ў 1880-я гг., запісаў наступнае: «Поляки упорно называли его Грюневецкий и причисляли к своим. Он сам, однако, называл себя литвином, а не поляком; по-русски говорил прекрасно, как и по-польски, и был вполне русский народник. Официально его, конечно, нужно считать поляком, потому что по вероисповеданию он был католик. Тем не менее Гриневицкий был поляк сильно «помоскаленный», и большая часть его студенческих друзей, с которыми он мечтал о поселениях «в народе», были кровные русские или "помоскаленные" поляки».

На папрокі палякаў, Грынявіцкі адказваў: “Калі вы ў лес адправіцеся, я буду тады з вамі. А цяпер, калі вы нічога не робіце, я буду працаваць на справу вызвалення”.

Грынявіцкі быў шчырым католікам, аднак лічыў, што самаўладдзе ў Расійскай імперыі — ліха, у змаганні з якім нельга спыняцца ні перад чым, навам ахвяруючы ўласным жыццём.

Восенню 1880-га ён ўвайшоў у спецыяльны атрад па падрыхтоўцы замаху на Аляксандра ІІ, які ўзначальвала Соф'я Пяроўская. Іх задачаю было штодзённае назіранне за перамяшчэннямі цара, вывучэнне маршрутаў яго руху.

У гэты час чарговая хваля рэпрэсій абрынулася на Пецярбург і Маскву і ў студзені-лютым многія прадстаўнікі Народнай волі былі арыштаваныя, сярод якіх 27 лютага апынуўся і адзін з кіраўнікоў арганізацыі — Андрэй Жэлябаў. Аднак група Соф'і Пяроўскай заставалася на волі і праводзіла апошнія падрыхтоўчыя мерапрыемствы перад рэалізацыяй плана забойства цара.

Да ранку 1-га сакавіка праца была завершана: бомбы падрыхтаваныя, ролі размеркаваныя.

Згодна плану, у забойстве цара бралі ўдзел 4 чалавекі: Ігнат Грынявіцкі, Мікалай Рысакоў, Цімафей Міхайлаў і Іван Ямяльянаў, якія ў 8 гадзін, напярэдадні наведвання Аляксандрам ІІ манежа, былі на сваіх пазіцыях. Аднак абставіны склаліся так, што цар паехаў іншай дарогай. Пяроўская здолела арганізаваць людзей і загадала тым змяніць пазіцыі.

Царскі экіпаж, узмоцнены канвоем рухаўся да Екацярынінскага канала, калі бомбу ў яго кінуў Мікалай Рысакоў. У выніку быў забіты адзін казак аховы, а самога Рысакова схапілі. Аляксандр ІІ вылез з экіпажа і стаў назіраць за збіццём казакамі схопленага рэвалюцыянера. У гэты час да цара наблізіўся Ігнат Грынявіцкі, які застаў прысутных знянацку і кінуў Аляксандру ІІ бомбу пад самыя ногі.

56d883997b7cd1ab79a25261892f53bc.jpg

Імператар быў смяротна паранены і хутка памёр. Грынявіцкі паміраў у шпіталі, увесь у крыві і ранах пасля выбуху. На ўсе спробы даведацца яго імя, Ігнат не адказваў, і толькі незадоўга да смерці адрывіста сказаў: “Не ведаю”. Ён так і не выдаў уласнага прозвішча, каб затрымаць паліцыю і даць час сваім сябрам збегчы.

За некалькі дзён да замаху на Аляксандра ІІ Ігнат Грынявіцкі пакінуў свой запавет:

<...> Александр II должен умереть. Дни его сочтены.

Мне или другому кому придется нанести страшный последний удар, который гулко раздастся по всей России и эхом откликнется в отдаленнейших уголках ее, — это покажет недалекое будущее.

Он умрет, а вместе с ним умрем и мы, его враги, его убийцы.

Это необходимо для дела свободы, так как тем самым значительно пошатнется то, что хитрые люди зовут правлением — монархическим, неограниченным, а мы — деспотизмом...

Что будет дальше?

Много ли еще жертв потребует наша несчастная, но дорогая родина от своих сынов для своего освобождения? Я боюсь... меня, обреченного, стоящего одной ногой в могиле, пугает мысль, что впереди много еще дорогих жертв унесет борьба, а еще больше последняя смертельная схватка с деспотизмом, которая, я убежден в том, не особенно далека и которая зальет кровью поля и нивы нашей родины, так как — увы! — история показывает, что роскошное дерево свободы требует человеческих жертв.

Мне не придется участвовать в последней борьбе. Судьба обрекла меня на раннюю гибель, и я не увижу победы, не буду жить ни одного дня, ни часа в светлое время торжества, но считаю, что своей смертью сделаю все, что должен был сделать, и большего от меня никто, никто на свете требовать не может.

Дело революционной партии — зажечь скопившийся уже горючий материал, бросить искру в порох и затем принять все меры к тому, чтобы возникшее движение кончилось победой, а не повальным избиением лучших людей страны.

февр. 1881 г. Игнатий Гриневицкий.

15 мая пяцёра ўдзельнікаў забойства Аляксандра ІІ былі павешаныя на запоўненай натоўпам Сямёнаўскай плошчы ў Пецярбурзе: Андрэй Жэлябаў, Соф’я Пяроўская, Мікалай Кібальчыц, Мікалай Рысакоў і Цімафей Міхайлаў, якога вешалі тройчы, паколькі два разы пад ім рвалася вяроўка. Да смерці была прысуджана і не ўдзельнічаючая непасрэдна ў замаху Гэся Хельфман, якая была на чацвёртым месяцы цяжарнасці. Яна памерла ад запалення страўніка.

Галаву Ігната Грынявіцкага змясцілі ў слоік са спіртам і выставілі ў холе пецярбургскай камендатуры паліцыі. Перад ім павінны былі праходзіць усе арыштаваныя, якіх накіроўвалі на допыт.

P.S. 19 лютага 1885 года скончыла жыццё нявеста Грынявіцкага Соф’я Мюлер, якая атруцілася дустам.