Сядзібу Цюндзявіцкіх уратавалі ад зносу і ўнеслі ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей

Сядзіба Цюндзявіцкіх у Галошаве Талачынскага раёна 23 чэрвеня атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3 катэгорыі, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

79ca8d4a5f755ccc62f16cef68d75444.jpg

На пачатку года выпадкова выявілася, што сядзіба ў Галошаве і казначэйства ў Дзісне знаходзяцца ў спісе на знос. Але дзякуючы апублічванню гэтай інфармацыі, публікацыям у СМІ і ўмяшальніцтву Міністэрства культуры ўдалося не толькі выратаваць будынкі ад зносу, але і падштурхнуць мясцовыя ўлады да падрыхтоўкі і вынясення прапаноў на наданне ахоўнага статусу.

2707b1a1e0d8422aec35b5216bf9d237.jpg



Пакуль у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унеслі толькі сядзібу Цюндзявіцкіх. Мёрскі выканкам пакуль не падаў адпаведныя дакументы па Дзісне на разгляд абласной рады, але перспектывы ўсё ж абнадзейлівыя, паведамляе тэлеграм-канал.