У Мінску знайшлі акамянеласці эпохі палеазоя

Некалькі месяцаў таму аўтар праекта «Куфар старажытнасцяў» гісторык Павел Каралёў адшукаў у Мінску акамянеласці. Адмыслоўцы вызначылі, што гэта такое.

Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота: t.me/kufar_starazytnasc

Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота: t.me/kufar_starazytnasc

Сёння Павел Каралёў звярнуўся ў музей землязнаўства, які размешчаны пры геаграфічным факультэце БДУ.Супрацоўнікі музея вызначылі што ў гэтых выкапнях — брахіяподы. Гэта беспазваночныя марскія жывёлы, значна старэйшыя за дыназаўраў. Брахіяподы належаць да эпохі палеазоя — а гэта прыкладна 250 мільёнаў гадоў таму.

Так выглядалі брахіяподы

Так выглядалі брахіяподы


«Тады беларуская зямля была пакрытая морам, вадой. І вось гэтыя прадметы — з марскога дна. Плавалі сабе, плавалі, пакуль не застылі ў вапніках-камянях», — піша Павел Каралёў.

Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота:  t.me/kufar_starazytnasc

Знойдзеная ў Мінску акамянеласць. Фота:  t.me/kufar_starazytnasc