Запрашаем на online-мерапрыемства «80 год Мінскаму гета»

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау запрашае 19 ліпеня 2021 года а 15-й гадзіне на памятнае online-мерапрыемства «80 год Мінскаму гета».

memoria_afishahrnew_1.jpg

У памятнай імпрэзе, якая пачнецца 19 ліпеня 2021 года а 15-й гадзіне, возьмуць удзел людзі, што перажылі Халакост, сведкі ваенных падзей, афіцыйныя асобы, прадстаўнікі міжнародных, яўрэйскіх арганізацый, розных канфесій, настаўнікі, гісторыкі, моладзь, грамадзкасць. Таксама адбудзецца чытанне п’есы «Меmоria Nominis Clara» (драматург — Ксенія Шталянкова).

Мадэратар — Віктар Балакіраў, старшыня дырэкцыі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ё. Рау.

Мерапрыемства будзе праходзіць на рускай, беларускай і англійскай мовах (сінхронны пераклад).

Месца правядзення – online (патрабуецца абавязковая папярэдняя рэгістрацыя).
Час правядзення – 15:00 – 18:00 (мінскі час).
Гістарычная даведка
Мінскае гета, найбуйнейшае на тэрыторыі Беларусі падчас нацысцкай акупацыі, існавала з 20 ліпеня 1941 да 23 кастрычніка 1943 года. Загад аб ягоным стварэнні быў адданы 19 ліпеня. Згодна з ім у горадзе была вылучана спецыяльная частка, потым адгарожаная дротам, куды пад пагрозай расстрэлу прымушалі перасяляцца ўсіх мясцовых яўрэяў. Праз гета прайшлі каля 100.000 чалавек з усяго Мінска і наваколля. Пазней да іх далучыліся дэпартаваныя з Еўропы. Выжылі нямногія. Іх марылі голадам, трымалі ў нечалавечых умовах, забівалі пад час пагромаў. Пры гэтым на тэрыторыі гета існавалі 22 падпольныя арганізацыі, якія дапамагалі партызанам і агульнаму гарадскому падполлю. У 2021 годзе, у 80-годзе падзей, мы ўзгадваем ахвяраў Мінскага гета і подзвіг іхняга супраціўлення.
Праграма:
15:00 Выступленні афіцыйных асобаў і былых вязняў:
Алег Рагатнікаў, Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (Беларусь) • Валерый Мызгаеў, Беларускае грамадскае аб’яднанне былых вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў (Беларусь) • Юрый Уральскі, Мінгарвыканкам (Беларусь) • Астрыд Зам, Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр (Германія) • Фрыда Рэйзман, Мінскае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Гілф» (Беларусь) • Фабіян Руле, Яўрэйскі гістарычны інстытут Centropa (Германія) • Анжаліка Аношка, Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Узаемаразуменне» (Беларусь)
15:30 Выступленнні прадстаўнікоў традыцыйных канфесій Беларусі
15:40 Фота для акцыі #WeRemember у сацыяльных сетках
*#WeRemember – гэта кампанія памяці ахвяраў Халакосту, якую запусціў Сусветны яўрэйскі кангрэс. Яна аб’ядноўвае ўсіх праціўнікаў любых формаў ксенафобіі. Людзі публікуюць фота з хэштегам #WeRemember, каб трагічныя ўрокі мінулага ніколі не былі забытыя.
15:45 Перапынак
16:00 Гісторыя Мінскага гета: актуальныя пытанні даследчыкаў
Іна Герасімава, даследчык (Германія) • Сяргей Тукала, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Беларусь)
16:20 Прадстаўленне праекту рэканструкцыі і канцэпцыі новай выставы Гістарычнай майстэрні імя Леініда Левіна:
Галіна Левіна, Творчая майстэрня Леаніда Левіна, Рэспубліканскі фонд «Халакост» (Беларусь) • Ірына Кашталян, Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна (Беларусь)
16:40 Перапынак
16:50 Чытанне п’есы «Меmоria Nominis Clara» (драматург — Ксенія Шталянкова). Тэатр-студыя «SEPT» (Беларусь). 16+
17:50 Завяршэнне мерапрыемства
Кадзіш — Рыгор Абрамовіч, Рэлігійнае аб’яднанне абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Беларусі
Паводле прэс-рэліза