Падзеленыя кратамі

Вынікам канфлікту між грамадствам і ўладай, які абвастрыўся ў 2020 годзе, сталі тысячы крымінальных спраў.

Сотні людзей патрапляюць за краты, месяцамі пакутуюць ў камерах СІЗА, атрымліваюць бязлітасныя прысуды да шматгадовага зняволення.
Яны не застаюцца адны — неабыякавыя суайчыннікі пішуць лісты салідарнасці, збіраюць перадачы, дапамагаюць сваякам.

Але не менш важкія выпрабаванні дастаюцца сваякам арыштаваных. І іх голас мусіць гучаць.
Як жыць і выжываць у сітуацыі, калі тваіх блізкіх вырвалі з жыцця і кінулі за краты?
Дзе браць сілы, каб даваць сваю падтрымку і любоў тым, хто ў зняволенні?

Цягам некалькіх месяцаў журналісты «Новага Часу» сустракаліся з сем'ямі зняволеных па палітычных матывах. Іх гісторыі чытайце ў нашым праекце.

  • Грамадства
  • 14-08-2020
  • НЧ
195857 0

«…Суткі патрабавалі «хуткую дапамогу» для дзяўчын з пераломамі ног»

Алесю Чарняўскую затрымалі 10 жніўня каля галоўнага ўваходу ў Цэнтральны РУУС. Пра ўсе катаванні, сведкам якіх яна стала, пра сваё затрыманне і ўмовы ўтрымання Алеся напісала ў заяве на імя старшыні назіральнага Сойма праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт».

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: