Рэпрэсіі ў Беларусі (2020): сведчаць пацярпелыя

«Не забудзем, не даруем!» — гэты лозунг з’явіўся на акцыях пратэста ў жніўні 2020 года, пасля таго, як людзі даведаліся пра масавыя катаванні сілавікамі мірных грамадзян.

У першыя паслявыбарчыя дні за кратамі апынуліся больш за 7 тысяч чалавек. Усе яны прайшлі праз зверствы рэжыму.

Шмат хто дасюль баіцца ці не можа расказаць пра ўсё, што здарылася. Шмат хто пагадзіўся распавесці свае гісторыі.

Мы паспрабавалі сабраць іх, каб людзі ведалі, што адбылося. Каб памяталі.