«Дзевяць мільёнаў чалавек немагчыма спыніць

«Нікому не ўдасца загнаць нас у катакомбы, калі толькі мы самі на гэта не пагодзімся».

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем:
«Для нас з Сяргеем Вялікдзень заўсёды быў вельмі важны. Мы адзначалі яго ўсёй сям'ёй. У гэтым годзе мы не можам сустрэцца і павіншаваць адзін аднаго. Нас, як і многія беларускія сем'і, падзяліла злачынная ўлада. Але менавіта ў гэты момант многія з нас ўбачылі, што мы не самотныя. Блізкія і далёкія, знаёмыя і незнаёмыя беларусы прыйшлі на дапамогу адзін аднаму. І мы па-сапраўднаму адчулі, што наш народ - адна вялікая сям'я. І я ўпэўненая, што гэтую салідарнасць мы пранясем праз усе выпрабаванні і захаваем яе пасля нашай агульнай перамогі.
Вялікдзень - яшчэ адна цудоўная нагода напісаць палітвязням, ахвяраваць на тую ініцыятыву, якая вам здаецца карыснай. Нікому не ўдасца загнаць нас у катакомбы, калі толькі мы самі на гэта не пагодзімся. Ужо зараз сваёй настойлівасцю, надзеяй і цярпеннем беларусы мяняюць сваю краіну і выклікаюць павагу ва ўсім свеце. Дзевяць мільёнаў чалавек немагчыма спыніць.
Хрыстос уваскрос!»