«Прагаласаваць — палова справы… Свае галасы трэба адстаяць!»

Чаго беларусы чакаюць ад сёлетняй электаральнай кампаніі? Ці збіраюцца людзі ісці на выбарчыя ўчасткі? Ці рэальна адстаяць свой голас і ўжо ў гэтым годзе ўбачыць на першай пасадзе краіны новае аблічча? Мы спыталі пра гэта ў мінакоў у цэнтры Горадні. Паслухайце, што кажа вуліца.