«Шлях да Незалежнасці Беларусі». Унікальная дакументальная хроніка

Аператар Сяргей Чырык зняў і захаваў унікальныя кадры 1989-1991 гадоў, якія расказваюць пра падзеі і людзей, дзякуючы якім у 1991 годзе Рэспубліка Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Выступы Зянона Пазьняка і Станіслава Шушкевіча, шэсці і мітынгі, страйк рабочых — гэта ўсё наша гісторыя.