Акт Расія-НАТА можа быць скасаваны

Шэраг дзяржаў-членаў НАТА заклікалі разарваць Асноватворны акт НАТА  Расія.



Пра гэта паведамляе нямецкі штотыднёвік Der Spiegel са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Германіі і штаб-кватэры НАТА ў Бруселі. 
 
 
Гэты дакумент абмяжоўвае колькасць вайскоўцаў, якую НАТА мае права размяшчаць на тэрыторыі дзяржаў былога ўсходняга блока. 
 
 
Як паведамляе выданне, у падтрымку такога варыянту выступаюць Польшча, краіны Балтыі, а таксама Канада. Германія выступае супраць, аднак крыніца Der Spiegel ў дыпламатычных колах ФРГ удакладняе, што «з кожным новым ваенным крокам расіянаў адстойваць гэтую пазіцыю Берліну становіцца ўсё цяжэй»
 
 
Разрыў гэтага акта спросціць адкрыццё новых ваенных баз НАТА ва Усходняй Еўропе. Нагадаем, нямецкія СМІ паведамляюць аб планах адкрыцця пяці такіх баз у Польшчы, Румыніі, а таксама ў краінах Балтыі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: