Амбасаду Беларусі ў Вене таксама «замінавалі»?

Паліцыя Вены абследавала амбасаду Беларусі «з-за паведамлення пра пагрозу будынку», піша ТАСС.

Фота mfa.gov.by

Фота mfa.gov.by

Аўстрыйская паліцыя па ўзгадненні з беларускімі дыпламатамі правяла спецыяльную аперацыю на тэрыторыі пасольства Беларусі ў Вене з-за паведамлення пра пагрозу дыпламатычнай місіі.

Пра гэта паведамілі ў пятніцу, 1 кастрычніка, у паліцыі Вены.