Беларускае паходжанне маюць 49% кантрабандных цыгарэт ва Украіне

Беларускае паходжанне маюць 49% кантрабандных цыгарэт ва Украіне. Такая выснова ўтрымліваецца ў даследаванні "Кантар". Яно праводзілася на выбарцы з 3300 спажыўцоў цыгарэт старэйшых за 18,5 гадоў.

cigarette_1642232_1280.jpg


"Сярод кантрабанды на першым месцы знаходзіцца прадукцыя тытунёвых фабрык Беларусі — 49%. Найбольш распаўсюджанымі маркамі гэтай групы з'яўляюцца Credo, Fest, Queen, NZ", — гаворыцца ў даследаванні.
Пры гэтым у цэлым адзначаецца зніжэнне ўзроўню кантрабанды да 1,7% спажыванай ва Украіне тытунёвай прадукцыі. Да 5% у 2021 годзе вырасла доля падробак, да 7,6% — прадукцыі, прызначанай для Duty Free або экспарту. Агульная доля нелегальнай тытунёвай прадукцыі ў спажыванні складае 14,4%.
Паводле reform.by