Беларускі сцяг з'явіўся ў Cat Cafe у Вільні (фотафакт)

Фота з'явілася ў сацыяльных сетках.

Фота з facebook.com

Фота з facebook.com

Наведвальнікі Cat Cafe у Вільні заўважылі бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны ва ўстанове. Такім чынам уладальнікі кавярні падтрымліваюць вольную Беларусь і беларусаў, што змагаюцца за свабоду.
Cat Cafe — кавярня ў цэнтры сталіцы Літвы, дзе наведвальнікі маюць магчымасць не толькі выпіць кавы, але і пагладзіць коцікаў, што жывуць у кавярні. Такі фармат распаўсюджаны ў Еўропе і мае на мэце прэзентацыю беспрытульных котак для пошукаў ім новых гаспадароў.