Больш за палову расіян выступаюць за адстаўку ўраду — вынікі апытання «Левада-цэнтру»

За адстаўку дзейнага ўраду Расіі выказваюцца ў той ці іншай меры 53% апытаных, 40% прытрымліваюцца супрацьлеглай думкі, піша «Радыё Свабода»

1e6f3f0d_4083_4e9c_9782_c75faee77fa2_w1023_r1_s.jpg

 

Рост коштаў, зніжэнне ўзроўню даходаў і няздольнасць вырашыць праблему занятасці — асноўныя прэтэнзіі расейцаў да цяперашняга кабінета міністраў Расійскай Федэрацыі, сведчаць дадзеныя апытання расійскага аналітычнага «Левада-цэнтру», паведамляе Interfax.

Паводле вынікаў даследавання: 

  • 57% удзельнікаў апытання заяўляюць пра няздольнасць ураду вырашыць праблемы, звязаныя з ростам цэн і падзеннем даходаў насельніцтва;
  • 46% мяркуюць, што ўрад не можа забяспечыць людзей працай;
  • 43% прытрымліваюцца думкі, што ўрад не клапоціцца аб сацыяльнай абароне насельніцтва;
  • 36% перакананыя, што цяперашні склад ураду не можа справіцца з крызісам у эканоміцы;
  • 30% апытаных заявілі аб адсутнасці ў кабінета міністраў прадуманай праграмы эканамічнага развіцця.
  • Прэтэнзій да дзейнасці кабінета міністраў Расіі не маюць 7% грамадзян краіны.

За адстаўку дзейнага ўраду выказваюцца ў той ці іншай меры 53% апытаных, 40% прытрымліваюцца супрацьлеглай думкі, вынікае з вынікаў апытання «Левада-цэнтру».

Апытанне праводзілі 13–19 снежня 2018 году паводле рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбаркі гарадскога і вясковага насельніцтва сярод 1600 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых у 136 населеных пунктах 52 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.

www.svaboda.org