Будаўніцтва трубаправода «Паўночны паток — 2» спынілася пасля ўвядзення новых санкцый супраць РФ

Штрафныя меры Вашынгтона накіраваны супраць кампаній, якія займаюцца будаўніцтвам газаправода «Паўночны паток — 2». З подпісам Дональда Трампа закон уступіў у сілу.

160202_582x327.png

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ўхваліў зацверджаны Кангрэсам і Сенатам пакет санкцый супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода «Паўночны паток - 2». Тым самым закон уступіў у сілу. Штрафныя меры закладзеныя ў новым абаронным бюджэце ЗША на 2020 год, які Трамп падпісаў у суботу, 21 снежня.
З-за санкцый ЗША кампанія Allseas прыпыніла дзейнасць па ўкладцы трубаправода "Паўночны паток - 2".
Пра гэта фірма паведаміла на сваім сайце ў ноч на суботу, 21 снежня, адразу пасля ўступлення ў сілу закона аб амерыканскіх санкцыях.
Прэм'ер-міністр Украіны заявіў, што санкцыі ўзмацняюць пазіцыі краіны ў перамовах з РФ аб транзіце газу. У цэлым у Кіеве віталі новыя санкцыі ЗША супраць газаправода «Паўночны паток - 2».
Як напісаў у суботу, 21 снежня, сваім твітэры на англійскай мове ўкраінскі прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук, санкцыі ўзмацняюць пазіцыі ў перамовах, якія Кіеў вядзе з Расіяй аб транзіце газу ў Еўропу і «гуляюць ключавую ролю ў прадухіленні любых манаполій на энергетычным рынку ЕС».
«Такім чынам, санкцыі забяспечваюць стабільнасць рынкаў і канкурэнтаздольныя цэны для ўсіх еўрапейскіх спажыўцоў. Украіна падзяляе гэтую пазіцыю з многімі іншымі краінамі ЕС, якія на працягу апошніх чатырох гадоў выступалі супраць будаўніцтва гэтага палітычна матываванага праекта», — напісаў Ганчарук.
Паводле dw.com