Будучы пасол ЗША ў Расіі адказаў, што паспрыяе паляпшэнню адносін паміж краінамі

На сустрэчы з Сяргеем Лаўровым у Японіі Джон Саліван даў зразумець, што пацяпленне адносін паміж краінамі залежыць ад мінскіх дамоўленасцей.

Джон Саліван

Джон Саліван

Намеснік дзяржсакратара ЗША, кандыдат у амбасадары ЗША ў Расіі Джон Саліван правёў перамовы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым у Нагоі, Японія, у кулуарах сустрэчы міністраў замежных спраў краін G20, паведамляе Дзярждэпартамэнт ЗША.
На перамовах гаворка зайшла ў тым ліку і пра двухбаковыя адносіны паміж краінамі. «Намеснік дзяржсакратара Саліван зноў заявіў міністру замежных спраў Лаўрову, што паляпшэнне двухбаковых адносінаў залежыць ад прыхільнасці Масквы мінскім пагадненням і адмовы ад намаганняў па падрыву нашых дэмакратычных працэсаў», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпу Морган Ортагус.
Сустрэча Салівана і Лаўрова адбылася ў мінулую суботу. Раней, распавядаючы пра яе вынікі, Лаўроў паведаміў, што на перамовах гаворка заходзіла пра спосабы вырашэння праблем у адносінах Масквы і Вашынгтона. Канкрэтных дэталяў сустрэчы расійскі міністр не прывёў. У цэлым гутарку з кандыдатам у паслы ЗША ў Расіі Лаўроў ахарактарызаваў як карысную.
Кандыдатура Салівана зараз завяршае працэдуру адабрэння ў сенаце. З боку Расіі Саліван ўжо атрымаў агрэман (папярэднюю згоду) на пачатак працы ў якасці кіраўніка амерыканскай дыпламатычнай місіі.
rbc.ru