Былы прэзідэнт Гамбіі, які кіраваў краінай 22 гады, адправіўся ў выгнанне

Ях’я Джамэ выляцеў са сталіцы Гамбіі гораду Банжул у сталіцу Гвінеі Канакры, дзе ён будзе жыць праз некаторы час, а пазней прыме рашэнне пра месца свайго далейшага знаходжання.

Ях’я Джамэ. Фота: http://upogau.org/


Ях’я Джамэ. Фота: http://upogau.org/


Джамэ суправаджалі ягоная жонка і прэзідэнт Гвінеі Альфа Кондэ, які выступаў пасярэднікам на перамовах аб перадачы ўлады. У аэрапорце сабраўся натоўп прыхільнікаў экс-прэзідэнта, некаторыя з якіх плакалі, паведамляе BBC.

Цяпер краінай будзе кіраваць Адаму Бароў, якога абралі на пасаду прэзідэнта на ўсенародным галасаванні 1 снежня летась. Джамэ, які кіраваў краінай з 1994 года, тады адмовіўся добраахвотна пакідаць сваю пасаду, хоць спачатку прызнаў паразу на выбарах. Гэта прывяло да палітычнага крызісу.

Гамбія – самая малая краіна кантынентальнай Афрыкі з насельніцтвам каля 1,9 млн чалавек. Яна мае адзін з найгоршых у свеце індэксаў чалавечага развіцця – 175-е месца са 188 (звесткі за 2015 год). Каля траціны насельніцтва жыве па-за рысай беднасці.

51-гадовы Яхʼя Джамэ прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: