Чартэрны рэйс эвакуіраваў у Брытанію 200 сабак і катоў з прытулку ў Афганістане

Тым часам супрацоўнікі прытулку засталіся ў Афганістане.

photo_2021_08_29_16_39_54.jpg

Чартэрны рэйс эвакуіраваў у Брытанію 200 сабак і катоў з прытулку ў Афганістане.
Заснавальнік прытулку былы службовец брытанскага ВМС Пэн Фартынг назваў аперацыю «Каўчэгам». Аднак Фартынгу не ўдалося дабіцца вывазу супрацоўнікаў прытулку – усе яны засталіся ў Афганістане.
Аперацыя выклікала бурную палеміку аб этычнасці выкарыстання самалёта для жывёлаў у момант, калі небяспека пагражае людзям.