Да санкцый Еўрасаюза супраць Крыму далучыліся пяць краін

Пяць краін далучыліся да санкцый Еўрапейскага саюза, уведзеных у дачыненні да Крыма. Гэта Албанія, Нарвегія, Чарнагорыя, Грузія і Украіна.

sanction.jpg

«Гэтыя краіны забяспечаць адпаведнасць іх нацыянальнай палітыкі рашэнню Савета. Еўрапейскі саюз звяртае ўвагу на прынятыя імі на сябе абавязацельствы і вітае іх», — гаворыцца ў паведамленні Еўрапейскага савета.
Санкцыі ЕС у дачыненні да Крыма былі ўведзеныя ў 2014 годзе пасля ўваходжання паўвострава ў склад Расіі. 18 чэрвеня яны былі падоўжаныя да 23 чэрвеня 2019 года. Санкцыі маюць на ўвазе абмежаванні на імпарт прадукцыі з Крыма і Севастопаля і на працу з прадпрыемствамі паўвострава. Забараняюцца таксама інвестыцыі ў эканоміку рэгіёну і аказанне турыстычных паслуг.
Паводле naviny.by